Все телефоны
Информация для туристов
Показывать цены в единицах
принимающей стороны

Цены в белорусских рублях

Оставить заявку!
Страны

Экскурсія-эксклюзіў "Мінскае кола"

(по-русски)


Мы ездзім на экскурсіі ў Еўропу і па ўсім свеце, але ці ведаем мы пра помнікі архітэктуры, культуры і гісторыі, што знаходзяцца за паўгадзіны часу езды ад Мінску?! А ўсяго 100 гадоў таму тут жылі сусветна вядомыя людзі, кампазітары, навукоўцы, мастакі, якія вярталіся ў родныя мясціны пасля навучання і вандровак па Еўропе і пад уплывам апошніх еўрапейскіх плыняў у архітэктуры і мастацтве будавалі пад Мінскам свае сядзібы. Сусветна вядомы кампазітар Станіслаў Манюшка, фатограф Ян Булгак, мінскі гарадскі галава Караль Чапскі і апошні мінскі ваевода Адам Хмара, а таксама прадстаўнікі вядомых шляхетных радоў Ельскіх, Ваньковічаў, Тышкевічаў і шмат якія іншыя вядомыя асобы і прозвішчы вашай гісторыі стануць бліжэй для ўсіх, хто далучыцца ад унікальнай экскурсіі "Мінскае кола".


Падчас эксклюзіўнай экскурсіі "Мінскае кола" здзяйсняцца кола вакол беларускай сталіцы, каб наведаць і пабачыць гістарычныя мясціны Міншчыны:

- рэзідэнцыю апошняга мінскага ваяводы ў Сёмкава (+ музей),

- унікальны захаваўшыся архітэктурны ансамбль ў вёсцы Новае Поле,

- колішняе ўладанне знакамітых братоў Тышкевічаў у Лагойску,

- палацава-паркавыя комплексы Ельскіх у Ігнатычах, Манюшак у Смілавічах, Чапскіх у Прылуках.



Маршрут: Мінск – Ігнатычы (Калініна) – Смілавічы – Лагойск – Сёмкава – Новае поле – Прылукі Мінск.


Кошт экскурсіі: 250 000 руб./чал.Кампаніям больш за 3 чалавекі - зніжка.

У кошт уваходзіць:

· пераезд на камфартабельным аўтобусе;

· экскурсійнае абслугоўванне па маршруце.

Дадаткова аплачваюцца уваходныя білеты ў музеі.


Суправаджаць вас па гэтым эксклюзіўным маршруце будзе яго распрацоўшчык, гісторык і экскурсавод Павал Каралёў , які займаецца аднаўленнем і папулярызацыяй сядзібы апошняга мінскага ваяводы Адама Хмары ў Сёмкаве. Таксама падчас экскурсіі плануюцца невялікія музычныя выступы з музыкай Станіслава Манюшкі і аўтарскімі спевамі.

Наступная экскурсія па праекце "Мінскае кола" плануецца 16 сакавік 2014 года пад назвай "Паўднёвае кола Мінска" па маршруце:  Мінск – Прылукі – Станькава – Дудзічы (Дудуткі) –Дукора – Смілавічы – Ігнатычы (Калініна)  – Мінск.




Расклад экскурсій па-беларуску
(Расписание сборных экскурсий по Беларуси)



Новости


8 Сентября 2017
Новинка на рынке промышленного туризма!
Уникальные экскурсии на крупнейший завод в Европе по производству изысканных ювелирных украшений.

23 Февраля 2017
Агентство «Минск-Новости» предоставило информацию о том, сколько стоит иностранцу тур по Беларуси.
5 Октября 2016
Скоро уже рождество и новый год! Самое время выбрать где и как встречать эти праздники.
22 Декабря 2016
Стоимость минских отелей снизилась на 20%.  
9 Декабря 2016
УРА! Ура! Дорогие минчане, спешим Вас обрадовать, до конца 2016 года по пятницам можно совершенно бесплатно посещать минские музеи, в рамках проекта «Искусство сохранять».