Несвиж

"У госці да князеў Радзівілаў"
Картинки по запросу монастырь бенедиктинок несвиж

Сябры, па шматлікіх просьбах, у нядзелю 2 кастрычніка з нашым улюблёным экскурсаводам Іванам Сацукевічам мы выправімся па самым вядомым экскурсійным маршруце Беларусі: у Нясвіж. Вандроўка «Радзівілаўскія ваколіцы» пройдзе па маршруце: Мінск – Новы Свержань – Нясвіж – Вішнявец – Мінск. 

Экскурсія прысвечана знаёмству з гістарычнай спадчынай Радзівілаў у Нясвіжы і яго бліжэйшых ваколіцах. Мы азнаёмімся з старадаўнімі храмамі былога Радзівілаўскага мястэчка Новага Свержня - Успенскай царквой і Петрапаўлаўскімі касцёлам, якія былі ўзведзеныя па загадзе будаўніка Міра і Нясвіжа князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла. У Нясвіжы мы наведаем найвядомейшы палацава-паркавы комплекс, а таксама прагуляемся па ўсіх 5 парках у наваколлі замка - Замкавым, Старым, Японскім, Ангельскаму і Марысін. Спынімся ў пантэона знакамітых жыхароў Нясвіжа. Абавязкова наведаем Фарны касцёл Божага Цела і спусцімся ў крыпту-пахаванне Радзівілаў, пабываем у былых бернардынскім і бенедыктынскім кляштарах, зойдзем у Слуцкую браму. У ратушы наведаем музей гісторыі горада Нясвіжа. Паспрабуем зайсці ў былыя гандлёвыя рады, здзівімся архітэктуры дома «рамесніка», «цыганскага» дома, карчмы. Убачым гарадскі вал 16 стагоддзя - адзіны прыклад гарадскіх фартыфікацыйных пабудоў у Беларусі, што захаваліся.

На зваротным шляху наведаем у Вішняўцы царкву Яна Хрысціцеля ў Вішняўцы, змураваную ў 18 ст. ў стылі віленскага барока. Першы храм Яна Хрысціцеля заснаваны там нясвіжскімі бенедыкцінкамі, якім фальварак Гавезна, цяпершнюю вёску Вішнявец перадаў ва ўладанне Радзівіл Сіротка.

Кошт вандроўкі: 35 бел. руб. Кампаніям ў 4 чалавекі і больш, а таксама заўсёднікам вандровак кампаніі "КоларЛэнд" зніжка – 32 руб. Асобна аплачваюцца квіткі ў Палац, Ратушу, ахвяраванні на касцёл і па-жаданні абед.

Запіс на вандроўку па тэл + 375 17 2175515,+ 375 17 2832198, + 375 17 237-40-38 і мабільным тэлефоне + 375 44 718-11-16
Картинки по запросу монастырь бенедиктинок несвиж

Картинки по запросу монастырь бенедиктинок несвиж

 
Картинки по запросу костел несвиж 
Картинки по запросу ратуша несвиж

Картинки по запросу аллея несвиж



Новости


23 Февраля 2017
Агентство «Минск-Новости» предоставило информацию о том, сколько стоит иностранцу тур по Беларуси.
28 Октября 2016
Скоро уже рождество и новый год! Самое время выбрать где и как встречать эти праздники.
22 Декабря 2016
Стоимость минских отелей снизилась на 20%.  
9 Декабря 2016
УРА! Ура! Дорогие минчане, спешим Вас обрадовать, до конца 2016 года по пятницам можно совершенно бесплатно посещать минские музеи, в рамках проекта «Искусство сохранять».

1 Сентября 2016
Кому-то это может показаться невозможным и удивительным, но в Варшаве в октябре 2016 года будет проходить фестиваль Белорусского кино!