Все телефоны
Заходняе кола Мінска
Показывать цены в единицах
принимающей стороны

Цены в белорусских рублях

Оставить заявку!
Страны

Заходняе кола Мінска

(по-русски)


Запрашаем Вас на другую з серыі вандровак нашага фірмовага праекту экскурсіяў па шляхецкіх сядзібах "Мінскае кола", аўтарам і нязменным вядоўцам якой з'яўляецца гісторык і экскрусавод Павал Каралёў

Напрацягу году плануюцца 4 падарожжы ў чатырох кірунках свету - на поўдзень, захад, поўнач і ўсход ад нашай сталіцы. Такім чынам, мы здзяйсняем пашыранае кола вакол Мінска, такі сваеасаблівы Мінскі ружанец. Другой пацеркай у ім будзе "Заходняе кола Мінска". 


У праграме экскурсіі:

Ракаў - праваслаўная Праабражэнская царква (1793 г.), касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1906 г.), а таксама наведванне мясцовага музея калекцыянера, мастака, даследчыка Фелікса Янушкевіча.

Гара Святая (цяпер Дзяржынская) - самая высокая кропка Беларусі (345 метраў над узроўнем мора).

Вялікія Навасёлкі - Палац сям’і Кастравіцкіх (1820-30-я гг.). Магіла паэта Каруся Каганца.

Койданаў (Дзяржынск) - Пакроўская царква (1851 г.), касцёл святой Ганны (другая палова 18 – 20 ст.). Замчышча (месца размяшчэння былога замка і кальвінскага збора).

Дзягільня - маёнтак і могілкі сям’і Янушкевічаў. На могілках пахаваны Адольф Янушкевіч (1803 – 1857), беларускі і польскі паэт, этнограф, даследчык побыту казахскага народу.

Баравое  - пахавальная капліца Дыбоўскіх (пач. 20 ст.).

Рубяжэвічы - касцёл святога Юзафа пачатку 20 ст. (1907 – 1911 гг.).

Маёнтак Сула (роду Лэнскіх) - сядзібны маёнтак, музей, гаспадарчыя пабудовы.

Маршрут (~ 200 км): Мінск - Ракаў (сядзіба Фэлікса Янушкевіча) - гара Святая (цяпер Дзяржынская) - Вялікія Навасёлкі - Койданаў (Дзяржынск) - Дзягільня - Баравое - Рубяжэвічы - Сула (панскі маёнтак, музей) - Мінск. 

Кошт вандроўкі: 250 тыс. бел. руб. (наведванне сядзібаў аплачваецца асобна). 

У перыяд Калядаў і Новага году ў Панскім маёнтку Сула за асобную плату праводзяцца навагоднія праграмы!

Кампаніям ў 4 чалавекі і больш, а таксама сталым кліентам кампаніі "КоларЛэнд" - зніжкі!



Ракаў, царква

Ракаў, касцёл

Ракаў, Фелікс Янушкевіч

Гара Святая, зараз Дзяржынская

Вялікія Навасёлкі, сядзіба Кастравіцкіх

Магіла Каруся Каганца (Кастравіцкага)

Койданава (Дзяржынск) касцёл

Дзягільня Адольф Янушкевіч

Баравое капліца Дыбоўскіх

Рубяжэвічы касцёл Памяць у камені

Панскі маёнтак Сула

Панскі маёнтак Сула




Новости


8 Сентября 2017
Новинка на рынке промышленного туризма!
Уникальные экскурсии на крупнейший завод в Европе по производству изысканных ювелирных украшений.

23 Февраля 2017
Агентство «Минск-Новости» предоставило информацию о том, сколько стоит иностранцу тур по Беларуси.
5 Октября 2016
Скоро уже рождество и новый год! Самое время выбрать где и как встречать эти праздники.
22 Декабря 2016
Стоимость минских отелей снизилась на 20%.  
9 Декабря 2016
УРА! Ура! Дорогие минчане, спешим Вас обрадовать, до конца 2016 года по пятницам можно совершенно бесплатно посещать минские музеи, в рамках проекта «Искусство сохранять».