Водар старога горада, які знікае Па ракаўскаму прадмесцю і Нямізе
Показывать цены в единицах
принимающей стороны

Цены в белорусских рублях

Забронировать тур!
Страны

Водар старога горада, які знікае. Па ракаўскаму прадмесцю і Нямізе

У суботу 9 красавіка 2016 г.  запрашаем на экскурсію “Водар старога горада, які знікае. Па Ракаўскім прадмесці і Нямізе” з  гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іванам Сацукевічам 

Экскурсія прысвечана закрыццю аднаго з найстарэйшых прадпрыемстваў Мінска – хлебазаводу № 1. Мы пройдземся па Замчышчу, усяму Ракаўскаму прадмесцю і легендарнай Нямізе. Даведаемся пра тое, дзе знаходзіліся Увасрасенская царква, Новафранцішканскі касцёл, чаму Ракаўскую вуліцу доўга называлі Юраўскай, а таксама пра самы паспяховы бізнэс у Мінску канца ХІХ стагоддзя - шпалерні. Убачым кварталы знішчанай Нямігі.

Будзе магчымасць наведаць фірмовую краму хлебазавода.

Кошт вандроўкі 120 тыс. бел. руб, а для заўсёднікаў і групаў ад 4-х чалавек са зніжкай -100 тыс. бел. руб.

Працягласць вандроўкі - каля 3 гадзінаў. Час і месца пачатку паведамляецца пры папярэдняй аплаце. Кольскасць удзельнікаў вандроўкі абмежаваная.

Запісацца на вандроўкі можна па тэл.  + 375 17  2175515 і + 375 17  2931771 



Новости


23 Февраля 2017
Агентство «Минск-Новости» предоставило информацию о том, сколько стоит иностранцу тур по Беларуси.
28 Октября 2016
Скоро уже рождество и новый год! Самое время выбрать где и как встречать эти праздники.
22 Декабря 2016
Стоимость минских отелей снизилась на 20%.  
9 Декабря 2016
УРА! Ура! Дорогие минчане, спешим Вас обрадовать, до конца 2016 года по пятницам можно совершенно бесплатно посещать минские музеи, в рамках проекта «Искусство сохранять».

1 Сентября 2016
Кому-то это может показаться невозможным и удивительным, но в Варшаве в октябре 2016 года будет проходить фестиваль Белорусского кино!