Пастаўскае паазер'е

(по-русски)

24 ліпеня 2016 г.запрашаем Вас у найцікавае падарожжа па Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці з гісторыкам, краязнаўцам, знакамітым экскурсаводам Іванам Сацукевічам.

У Траецкім касцёле ў Дунілавічах мы ўбачым адзіны ў Беларусі двух'ярусны алтар.

У Лучаі мы пазнаёмімся з архітэктурай касцёла Св.Тадеуша і паглядзім на першы ў свеце помнік Папу Рымскаму Бенедыкту XIV. 

У Паставах пабываем ля палаца князёў Тызенгаўзаў, у Мікалаеўскай царкве і ўзрушальным касцёле Антонія Падуанскага. І, вядома ж, агледзім барочную забудову галоўнай гарадской плошчы, а таксама здзівімся з таго, як удалося выстаяць помніку польскім жаўнерам вайны 1919-1920 гг. у савецкія часы.

У Камаях мы палюбуемся храмам-крэпасцю Яна Хрысціцеля (1603) і старажытным каменным крыжам. 

У Лынтупах У Лынтупах паглядзім на неабарочным касцёл Св.Андрея і палацава-паркавы комплекс Бішэўскіх. 

Разыначкі экскурсіі: фотасесія ў парку 12 апосталаў ля Лучайскага касцёла і арганны канцэрт у Камайскім храме.

Маршрут: Мінск – Дунілавічы – Лучай – Паставы Камаі – Лынтупы – Мінск.

Кошт вандроўкі: 36 бел. руб.а для заўсёднікаў і групаў ад 4-х чалавек - зніжка 3 бел. руб..

Запіс на вандроўку і дадатковая інфармацыя па тэл.:  + 375 17  2175515 і + 375 17  2931771