Вандроўкі па Мінску з Іванам Сацукевічам

(по-русски)

З вясны 2017 г. распачнецца серыя пешаходных аўтарскіх экскурсій па менскіх прадмесцях з  гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іванам Сацукевічам.


Увага!!!  У нядзелю 26 лютага 2017 г. у 14-00 адбудзецца экскурсія з Іванам Сацукевічам “Па Трактаразаводскім пасёлку” - па горадзе 1940-50-х гадоў, які ўзводзіўся ваеннапалоннымі немцамі. Гэты куток горада цудоўна захаваў подых таго часу.

Экскурсія пройдзе ў межах кампаніі па абароне ад зносу жылога пасёлку МТЗ!

Кошт гэтай вандроўкі  усяго 5 бел. руб, а для заўсёднікаў і для групаў ад 4-х чалавек са зніжкай (пры ўмове папярэдняй аплаты) -  яшчэ менш 3 бел. руб., 

Працягласць вандровак - каля 3 гадзінаў.

Запісацца на вандроўкі можна па тэл.   + 375 17  2175515 і + 375 17  2931771 

26 сакавіка 2016 г. адбылася найцікавейшая тэматычная экскурсія “Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1918 гг.”, прысвечаная драматычным падзеям стварэння беларускай дзяржаўнасці ў Мінску, у прыватнасці, падпісанню 25 сакавіка 1918 года 3-й Устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвесціла пра незалежнасць Беларусі. 

У суботу 9 красавіка 2016 г.  прайшла экскурсія з Іванам Сацукевічам “Водар старога горада, які знікае. Па Ракаўскім прадмесці і Нямізе”, прысвечаная закрыццю аднаго з найстарэйшых прадпрыемстваў Мінска – хлебазаводу № 1. Мы пройдземся па Замчышчу, усяму Ракаўскаму прадмесцю і легендарнай Нямізе

У аўторак 3 траўня 2016 г. адбылася экскурсія "Грушаўка. Горад, які знікае", падчас якой мы пабачылі чыгуначны пасёлак канца ХІХ – першай паловы ХХ ст., вагонарамонтны завод, паравознае дэпо, чыгуначную бальніцу і вадацяжную вежу пачатку ХХ стагоддзя ды іншыя цікавосткі гэтага мінскага прадмесця.

А для аматараў габрэйскай гісторыі Мінска была магчымасць даведацца пра тое, як звязаны з гэтым месцам віленскі камуніст Гірш Лекерт, пра гісторыю смерці і ўшанавання менскай габрэйкі-падпольшчыцы Машы Брускінай, пра загадкавую гісторыю забойства самага вядомага габрэя СССР Саламона Міхоэлса ды "Зелменянаў" сёлетняга 120-цігадовага юбіляра Майсея Кульбака.

А ў панядзелак 16 траўня мы са спадаром Іванам вандравалі “Па Ляхаўцы ды Кашарах” - былым індустрыяльна- вайскова-спартовым раёне горада, убачым старыя заводы Ляхаўкі, стадыён “Дынама”, месца, дзе 16 ліпеня 1944 года адбыўся парад партызан ды іншыя цікавосткі тых раёнаў.


7 чэрвеня 2016 г. прайшла экскурсія “Па Трактаразаводскім пасёлку” - па горадзе 1940-50-х гадоў, які ўзводзіўся ваеннапалоннымі немцамі. Гэты куток горада цудоўна захаваў подых таго часу.

У аўторак 19 ліпеня 2016 г.адбылася экскурсія па ўнікальнаму парку-музею валуноў, які з’явіўся на карце Мінска ў 1986 годзе па ініцыятыве Інстытута геалгіі НАНБ. Мы ўбачылі розныя віды камянёў, даведаліся, адкуль яны з’явіліся на тэрыторыі нашай Беларусі, значэнне валуноў у жыцці чалавека.

Пры наяўнасці групы з 30-35 ахвотных гэтыя вандроўкі і іншыя вандроўкі з Іванам Сацукевічам могуць быць паўтораныя. Замовіць экскурсію для групы можна па тэл. +375291342804, +375255458430 (Валерыя)


Нагадаем, з траўня па верасень 2015 г. па аўторках адбываліся пешыя вечаровыя вандроўкі па Мінску з гісторыкам, краязнаўцам, экскурсаводам, адным з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іванам Сацукевічам з серыі больш, чым 20 ягоных аўтарскіх вандровак па розных гістарычных кутках і прадмесцях Мінска.

У 2014-2015 гг. нас ужо адбылося 18 пешаходных вандровак па Мінску з Іванам Сацукевічам.

18 лістапада 2014 г. і 27 ліпеня 2015 г. адбыліся вандроўкі “Па Высокаму Рынку”. Мы прайшлі па гістарычнаму цэнтру вакол плошчы Свабоды, гістарычная імя якой – Высокі Рынак, паглядзелі на Катэдральныя саборы, былы бернардзінскі кляштар, гандлёвыя рады, ратушу і прылеглыя да плошчы кварталы ўздоўж былых вуліц Зборавай, Феліцыянскай, Койданаўскай, Бернардзінскай.


2 снежня 2014 г. і 2 верасня 2015 г. прайшлі вандроўкі Галоўная гарадская вуліца Захараўская”  уздоўж праспекта Незалежнасці. Мы даведаліся пра гісторыю галоўнай трасы горада, якая мяняла не толькі назвы, але і свае архітэктурнае аблічча.

А 1 лютага 2015 г. - вандроўка “Па старасвецкай Лошыцкай”  ўздоўж вуліцы Карла Маркса да Новамейскай плошчы.


5 траўня 2015 г.
мы вандравалі “Па замчышчу, ракаўскаму прадмесцю і Нямізе” , прагуляліся гістарычнаму цэнтру Мінска, тэрыторыі былога замка, Ракаўскаму прадмесцю і легендзе горада – Нямізе.


А 
19 траўня -  “Па Траецкай гары”  - па былому вялікаму Траецкаму прадмесцю, убачылі перабудаваны на манер Прагі сучасны яго квартал, былы Увазнясенскі манастыр, Мужчынскую духоўную семінарыю, помнікі Максіму Багдановічу і Язэпу Драздовічу, Оперны тэатр і былую жаночую духоўную семінарыю.


3 і 10 чэрвеня,
а таксама 
31 кастрычніка 2015 г.  адбыліся 3 вандроўкі "На Лошыцу” - экскурсіі па былому Ігуменскаму тракту і Лошыцкаму парку, падчас якіх мы даведаліся пра Лошыцкую сядзібу і яе ўладальнікаў (з наведваннем сядзібы-музея за дадатковую плату). 


23 чэрвеня
 мы вандравалі “Па Старажоўцы і Пярэспе” - па былых паўночных прадмесцях горада, пабачылі былы трамвайна-тралейбусны парк, бровар “Аліварыю”, найстарэйші хлебазавод, царкву Марыі Магдаліны і шмат што іншае. 


30 чэрвеня
 прайшліся “Па Ляхаўцы ды Кашарах” - вандроўка па былым індустрыяльна- вайскова-спартовым раёне горада, падчас якой убачылі старыя заводы Ляхаўкі, стадыён “Дынама”, месца, дзе 16 ліпеня 1944 года адбыўся парад партызан ды іншыя цікавосткі тых раёнаў.


7 ліпеня
нас чакала "Залатая горка – Доўгі брод” - падарожжа па міфічных прадмесцях. Падчас экскурсіі мы паглядзелі на даваенные жылыя дамы, касцёл Святога Роха, царкву Аляксандра Неўскага і Вайсковыя могілкі, вайсковыя кварталы 1920-х гадоў, шэдэўр архітэктуры класіцызму – будынак былога вайсковага шпіталя ды яшчэ шмат чаго цікавага.


А 14 ліпеня мы шпацыравалі  “Ад Камароўскай плошчы да Камароўскага лесу” -  па праспекце Незалежнасці ад плошчы Якуба Коласа да парка Чалюскінцаў. Падчас экскурсіі мы даведаліся пра генэзіс плошчы Якуба Коласа на працягу апошніх 70 гадоў, паглядзелі на былы Інстытут фізкультуры, дом, у якім пражыў апошнія гады жыцця Якуб Колас,  будынак Нацыянальнай акадэміі навук, Дзіцячую чыгунку ды іншыя шматлікія тамтэйшыя помнікі розных часоў.


11 жніўня
адбылася вандроўка  "Старая Грушаўка”, падчас якой мы ўбачылі чыгуначны пасёлак канца ХІХ – першай паловы ХХ ст., вагонарамонтны завод, паравознае дэпо, чыгуначную бальніцу і вадацяжную вежу пачатку ХХ стагоддзя ды іншыя цікавосткі гэтага мінскага прадмесця.


18 жніўня 2015 г. і 21 чэверня 2016 г. мы наведалі былое мінскае прадмесце  "Добрыя мыслі” , цяперашні раён вуліц Маскоўскай, Фабрыцыуса, Чкалава, падчас шпацыру па ім мы ўбачылі найстарэйшы бетонны мост Беларусі, домік, дзе спыняўся Максім Багдановіч, ды іншую даваенную забудову гэтага раёна.


25 жніўня прайшла экскурсія “Вакол Аўтазаводу” - па Аўтазаводскаму пасёлку з аглядам дамоў канца 1940-х, пабудаванымі ваеннапалоннымі немцамі, вайсковым гарадком 26-й Мехдывізіі канца 1930-х, помнікаў-аўтамабіляў.  


15 верасня - экскурсія “Кальварыя – найстарэйшы некропаль Мінска”  па Кальварыйскіх могілках.

22 верасня мы прайшліся  “Яўрэйскім шляхам” - па яўрэйскіх месцах нашага горада, па мяжы Мінскага гета часу 2-й сусветнай вайны. Мы пабачылі былыя сінагогі, даведаліся, дзе была Яўрэйская вуліца і яўрэйскія могілкі, а таксама, дзе знаходзіцца Музей гета ў Гістарычнай майстроўні і мемарыял “Яма”.

29 верасня адбылася экскурсія “Па прадмесцю Пляшчанцы” - тэрыторыі вакол Музкамедыі, Лютэранскіх могілак, адзінага ў Менску комплекса помнікаў драўлянай архітэктуры па Паўночным завулку, "Розачкі" і "Кралачкі".


24 кастрычніка
 2015 г. на пярэдадні Дзядоў мы прайшліся па “Па Усходніх могілках” -адным з самых вядомых некропаляў Мінска, дзе пахаваныя шматлікія выбітныя літаратары, музыкі, акторы, спартоўцы, культурніцкія, грамадскія і палітычныя дзеячы, вядома не толькі ў Белаурсі, але і ва ўсім свеце, такія як Караткевіч, Быкаў, Мулявін, Станюта, Бураўкін і шмат хто іншы.


А
13 снежня 2015 г.  прайшла найцікавейшая прэм'ера новай аўтарскай экскурсіі з Іванам Сацукевічам па старым горадзе "Таямніцы менскіх храмаў", з якой мы даведаліся шмат цікавостак, легендаў і паданняў пра хрысціянскія святыні Менску, паданні і легенды, звязаныя з імі, асабліва пра зніклыя храмы нашай сталіцы, пра тое, дзе яны месціліся, якія мелі назвы і кім былі пабудаваныя, а таксама калі і як зніклі.

Пры наяўнасці групы з 30-35 ахвотных гэтыя вандроўкі могуць быць паўтораныя.


Таксама 26 траўня адбылася вандроўка “Мінск – горад мастацтваў” з вядомым мастацтвазнаўцам і гісторыкам архітэктуры Сяргеем Харэўскім.

У цудоўным, харызматычным аповядзе спадара Сяргея мы пачулі пра тое, лёсы якіх слынных мастакоў звязаныя з Менскам, дзе ў Менску жылі і працавалі творцы розных эпохаў: Юзаф Пешка і Юзаф АзямблоўскіВалянцін Ваньковіч і Фердынанд Рушчыц і Міхаіл КікоінХаім СуцінУладыслаў Стрэмінскі і Мэір Аксельрод, Оскар Марыкс і Натан Альтман, дзе быў праведзены першы ў СССР публічны мастакоўскі пэрфоманс, дзе быў забіты мастак і выдатны руплівец захавання гісторыка-культурнай спадчыны, Лявон Баразна, дзе адбываліся сходы славутае суполкі мастакоў-дысідэнтаў “На паддашку” і шмат пра што іншае


Гісторык і экскурсавод Іван Сацукевіч аўтарскія вандроўкі па Мінску

Мінская ратуша

Былы бернардынскі касцёл Св. Язэпа

Мінскі кафедральны сабор Святога Духа

Траецкае прадмесце

Панарама на стары Мінск




Новости


23 Февраля 2017
Агентство «Минск-Новости» предоставило информацию о том, сколько стоит иностранцу тур по Беларуси.
28 Октября 2016
Скоро уже рождество и новый год! Самое время выбрать где и как встречать эти праздники.
22 Декабря 2016
Стоимость минских отелей снизилась на 20%.  
9 Декабря 2016
УРА! Ура! Дорогие минчане, спешим Вас обрадовать, до конца 2016 года по пятницам можно совершенно бесплатно посещать минские музеи, в рамках проекта «Искусство сохранять».

1 Сентября 2016
Кому-то это может показаться невозможным и удивительным, но в Варшаве в октябре 2016 года будет проходить фестиваль Белорусского кино!