Мінскі трамвайчык
Показывать цены в единицах
принимающей стороны

Цены в белорусских рублях

Страны
2015-год Агінскага ў Залессі

Мінскі трамвайчык

(по-русски)

Увага!!! Традыцыйна 8 сакавіка запрашаем Вас на нашу арыгінальную трамвайную экскурсію па Мінску "Чароўны мінскі трамвайчык для любых паннаў" разам з гісторыкам і краязнаўцам, найлепшым знаўцам нашай сталіцы Іванам Сацукевічам.!!! Акрамя эксксурсіі вы пазнаёміцеся з рамантычнымі легендамі і падзеямі з гісторыі Мінска, а таксама з адметнымі жыцьцёвымі гісторыямі мінскіх жанчынаў!!

Маршрут: РК “Трактарны завод” – ДС “Серабранка” – ДС “Зялёны луг” – ДС “Возера” – прып. "Плошча Перамогі"

Працягласць экскурсіі – 3 гадзіны.

Кошт экскурсіі - 20  бел.  руб./чал. - мужчынам,  18  бел.  руб./чал. - жанчынам, заўсёднікам нашых экскурсіяў і групам ад 4-х чалавек зніжка да 16 бел. руб./чал.

Запіс на экскурсію традыцыйна па тэл. + 375 17 2175515,+ 375 17 2832198, + 375 17 237-40-38  

Падчас нашай унікальнай трамвайнай экскурсіі мы даведаемся безліч цікавага пра гісторыю Мінска, ягоных вуліцаў і прадмесцяў, помнікаў і раёнаў, а таксама пра гэты від грамадскага транспарту: калі і кім быў вынайдзены; у якім беларускім горадзе з’явіўся першым, дзе сёння трамвай можна сустрэць у Беларусі, калі трамвайны рух з’явіўся ў Мінску, чаму яго пачалі будаваць і кінулі ажно на 16 гадоў, якія вагоны бегалі па вуліцах горада. Чаму да вайны ў Мінску трамвайных ліній было ў 2 разы болей, чым зараз, дзе трамвай хадзіў па Мінску. 

Мы пачуем шмат цікавага пра пра гісторыю менскіх прадмесцяў Старажоўка і Пярэспа, Камароўка і Залатая горка, Зялёны Луг, Трактаразаводскі пасёлак , даведаемся, як і чаму атрымаў сваю назву адзін з найвялікшых раёнаў Мінска ХХ стагоддзя Сяльгаспасёлак, што адбывалася ў гады апошняй вайны на тэрыторыі Пушкінскіх казармаў, дзе знайшлі забітага ў Мінску найвядомейшага яўрэя ХХ стагоддзя Саламона Міхоэлса і шмат іншых цікавостак. І самае галоўнае – мы з вялікім задавальненнем праедзем па ўсіх дзейсных лініях трамвая ў Мінску без прыпынкаў і паназіраем за рэакцыяй звычайных пасажыраў, што будуць глядзець на нас.






Экскурсія з КоларЛэнд на трамваі

Іван Сацукевіч вядзе трамвайную экскурсію