Музычна-турыстычны праект Год Агінскага ў Залессі
Показывать цены в единицах
принимающей стороны

Цены в белорусских рублях

Страны
2015-год Агінскага ў Залессі

Музычна-турыстычны праект Год Агінскага ў Залессі

Гэты ўнікальны праект, які яшчэ не мае аналагаў у беларускім турызме, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння нашага вялікага земляка, дыпламата і кампазітара, князя Міхала Клеафаса Агінскага, што адзначаецца ў гэтым 2015 годзе, афіцыйна абвешчаным ЮНЕСКА годам Агінскага.

Турфірма «Колар Лэнд» супольна з аргкамітэтам па святкаванні 250-гадовага Юбілею Міхала Клеафаса Агінскага і з турыстычнымі кампаніямі «Краіна Замкаў» і «Дэльфін Груп» прадстаўляюць сумесны музычна-турыстычны праект, сінхранізаваны з Музычным фэстам «Год Агінскага ў Залессі». У праграмах фэсту ў Сядзібе Міхала Клеафаса на працягу Юбілейнага года адбудзецца шэраг унікальных канцэртаў лепшых беларускіх музыкаў, сярод якіх – народны артыст Беларусі, прафесар Ігар Алоўнікаў, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Юры Бліноў і Аляксандр Музыкантаў (фартэпіяна), Ілля Сільчукоў (барытон) і інш. Пройдуць канцэрты ансамбляў старадаўняй музыкі і аркестравых калектываў. Мастацкім кіраўніком фэсту з'яўляецца лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў.

У межах фэсту «Год Агінскага» ў перыяд з 25 красавіка па 12 снежня запланавана правядзенне штомесячных аўтобусных вандровак у беларускую гісторыю, да месцаў, звязаных з біяграфіяй і творчасцю М.Кл.Агінскага ды іншых прадстаўнікоў славутага беларускага арыстакратычнага роду. Разынкай кожнага падарожжа будзе наведванне унікальных канцэртаў у сядзібе Агінскага ў Залессі ў межах фэсту, на якіх прагучаць творы Міхала Клеафаса і яго сучаснікаў. Шмат якія канцэрты будуць аздобленыя танцавальнымі элементамі ад гістарычнага танцавальнага праекту «Баль на Літве: Эпоха князя Міхала Клеафаса».

Музычны фэст “Год Агінскага ў Залессі” распачаўся 25 красавіка 2015 г. падарожжам “Творцы і паўстанні Беларусі” з канцэртам  “Музычныя скарбы Агінскіх” ансамбля салістаў "Вытокі" пад кіраўніцтвам музыкі, музыказнаўца і краязнаўца Аляксея Фралова, які будзе вядоўцам і канцэрта, і падарожжа.


Запіс на вандроўкі і ўся дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 8-017-2931771, 8-017-2175515, 8-017-2374038


Маршруты музычных вандровак
 
у межах Фэсту "Года Агінскага ў Залессі":

25 красавіка. Вандроўка “Творцы і паўстанні Беларусі”: Мінск – Краснае – Плябань – Маладэчна – Беніца – Залессе (канцэрт) – Кушляны – Жупраны – Мінск. Аўтар і вядоўца: Аляксей Фралоў. Вандроўка ад турфірмы “Колар Лэнд”


23 мая.
Вандроўка “Мелодыя стагоддзяў”: Мінск – Маладзечна – Залессе (канцэрт) – Смаргонь  –  Солы  – Астравец – Гервяты – Мінск. Вандроўка ад турфірмы “Дэльфін груп”


21 чэрвеня.
Вандроўка “Па берагах Віліі”: Мінск – Латыголь – Вязынь – Уладыкі – Старынкі   Камена –  Даўгінава - Касцяневічы  Вілейка – Залессе (канцэрт) – Мінск. Вандроўка ад  фонда “Краіна Замкаў”


11 ліпеня.
Вандроўка “Адкуль наш род…”: Мінск – Заслаўе – Маладэчна – Залессе (канцэрт)  – Ручыца (Ганута) – Вялейка – Мядзел – Лучай – Мінск. Аўтар і вядоўца: Аляксей Фралоў. Вандроўка ад турфірмы “Колар Лэнд”

 
26 жніўня. Вандроўка “Пярліны ўсходняй Віленшчыны”:  Мінск  – Ашмяны – Солы  – Смаргонь – Залессе (канцэрт) – Гудагай  – Астравец  – Варняны  – Міхалішкі  –  Мінск. Вандроўка ад турфірмы “Дэльфін груп”


19 верасня. Вандроўка “Па землях Маладэчанскага графства”:
Мінск – Маладзечна Залессе (канцэрт)  Беніца  Маркава   Лебедзева  Зоранька  Аборак  Палачаны  Груздава  – Мінск. Вандроўка ад турфірмы “Колар Лэнд”


10 кастрычніка. Вандроўка “Рэха замкаў Вялікага Княства” : Мінск – Вішнева – Багданава – Гальшаны – Баруны – Крэва – Новаспаск – Залессе (канцэрт)   – Мінск. Аўтар і вядоўца: Аляксей Фралоў. Вандроўка ад турфірмы “Колар Лэнд”

 
12 снежня. Вандроўка “Ля каляднага каміна Клеафаса”: Мінск – Залессе (канцэрт, музей)  – (Смаргонь) – Солы – Гіпіка – Цудзенішкі – Мураваная Ашмянка – Ашмяны (музей) – Гальшаны – Мінск. Аўтар і вядоўца: Аляксей Фралоў. Вандроўка ад турфірмы “Колар Лэнд”

Маршруты могуць змяняцца, удакладненне маршрутаў і іх коштаў бліжэй да даты канкрэтнай вандроўкі.


План канцэртаў Фэсту "Года Агінскага ў Залессі",
пад якія будуць арганізаваныя музычныя вандоўкі:

25 красавіка. Адкрыццё Фэста “Музычныя скарбы Агінскіх” – інструментальны канцэрт Ансамбля салістаў “Вытокі” (Ірына Аўдзеева – фартэпіяна, клавесін, Сяргей Махаў – флейта, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў – фагот, мастацкі кіраўнік).


23 мая.“Міхал Клеафас. Думкі ўголас”
– вакальна-інструментальны канцэрт ансамбля салістаў “Вытокі” з удзелам Тамары Рэмез (сапрана).


21 чэрвеня. “Агінскі і фартэпіяна: віртуозныя пасажы гісторыі”
–  канцэрт лаўрэата міжнародных конкурсаў Юрыя Блінова.


11 ліпеня. “Адкуль наш род…”
– канцэрт ансамбля старадаўняй музыкі “Брэвіс”.


26 жніўня.
“Загадкі і скарбы роду Агінскіх” – канцэрт Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі.


19 верасня. “Дух Агінскіх”
– канцэрт Духавога аркестра “CapellaAcademia”, дырыжор Аляксей Фралоў.


10 кастрычніка. “Рэха замкаў Вялікага Княства
– канцэрт салісткі беларускай філармоніі Тамары Рэмез і лаўрэата міжнародных конкурсаў, піяніста Аляксандра Музыкантава.


12 снежня. “Ля каляднага каміна Клеафаса”
– Калядны канцэрт ансамбля салістаў “Вытокі” (Ірына Аўдзеева – фартэпіяна, клавесін, Павел Сурагін – флейта, лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў – фагот, мастацкі кіраўнік)


Мастацкі кіраўнік Фэсту - лаўрэат міжнародных конкурсаў, фагатыст і дырыжор, даследчык гісторыі беларускай музыкі Аляксей Фралоў, мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў “Вытокі” http://www.vytoki.com/



Новости


28 Февраля 2017
С 1 июля Египет более чем вдвое повысит въездную пошлину
23 Февраля 2017
Агентство «Минск-Новости» предоставило информацию о том, сколько стоит иностранцу тур по Беларуси.
28 Октября 2016
Скоро уже рождество и новый год! Самое время выбрать где и как встречать эти праздники.
22 Декабря 2016
Стоимость минских отелей снизилась на 20%.  
9 Декабря 2016
УРА! Ура! Дорогие минчане, спешим Вас обрадовать, до конца 2016 года по пятницам можно совершенно бесплатно посещать минские музеи, в рамках проекта «Искусство сохранять».