Все телефоны
Информация для туристов
Показывать цены в единицах
принимающей стороны

Цены в белорусских рублях

Оставить заявку!
Страны

По местам филаматов и филаретов

 

01.07.2016

По местам филаматов и филаретов

Да 220-цігоддзя Яна Чачота

Запрашаем на выязную вандроўку з Іванам Сацукевічам, якая адбудзецца ў нядзелю 30 кастрычніка і будзе прысвечаная 220-годдзю Яна Чачота. Вандроўка да філаматаў і філарэтаў таксама пройдзе са “Спеўным сходам", з якімі мы будзем спяваць арыгінальныя спевы Філаматаў у тым самым месцы, дзе яны спяваліся амаль 200 год таму. 

 "Шляхамі філаматаў і філарэтаў" - гэта экскурсія ў пачатак ХІХ стагоддзя, у эпоху шляхецкай годнасці і рамантызму. Мы пастараемся зразумець, чаму 16-17-гадовыя юнакі з беларускіх паланізаваных збяднелых родаў - Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Тамаш Зан - так моцна зацікавіліся гісторыяй і мінулым Беларусі, чаму яны паклалі жыццё на алтар Асветы і Свабоды сваёй Радзімы. Мы пабываем у месцах, звязаных з юнацтвам і сталеннем філаматаў - Завоссе, Карчова, Варонча, Райца, Наваградак. Мы пастаім на беразе святога возера Свіцязь. Таварыства фiламатаў (аматараў навук) было створана восенню 1817 г. у Вiленскiм унiверсiтэце па iнiцыятыве студэнтаў Тамаша Зана i Адама Мiцкевiча. Мэтай яго было выхаванне моладзі ў духу патрыятызму, вывучэнне гiсторыi роднага краю i народнай творчасцi. У гэтае таварыства ўваходзіла шляхецкая моладзь у асноўным з беларускіх земляў, шмат хто з іх пасля атрымаў сусветную вядомасць. Гэта і найвялікшы паэт Адам Міцкевіч, і пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, паэт, грамадскі дзеяч і навуковец Тамаш Зан, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка і інш. 

Маршрут: Мінск – Завоссе – Карчова – Туганавічы – Варонча – Райца – Карэлічы – Навагрудак – Валеўка – воз. Свіцязь – Мінск.

Кошт  бел.руб. + музеі, заўсёднікам і групам як заўжды - зніжкі. 

Запіс на вандроўкі як заўсёды, па тэл. + 375 17 2175515,+ 375 17 2832198, + 375 17 2374038.

Mickievich_Khata.jpg

z4.jpg

kamien_filaretaw_.jpeg

Варонча касцёл

Райца, касцёл

Валеўка, царква

voz_sviciaz.jpg

Навагрудак Барысаглебская царква

Навагрудак касцёл

navagrudak_dom_muziej_mickievicha_.jpg

Міцкевіч Навагрудак



Возврат к списку




Новости


24 Ноября 2017
Все больше россиян хотят отдыхать в Беларуси в праздники. Базы отдыха и туристические компании организуют специальные программы и туры для граждан России. И на 2018 Новый Год и Рождество есть множество вариантов отдыха с удобным трансфером.
8 Сентября 2017
Новинка на рынке промышленного туризма!
Уникальные экскурсии на крупнейший завод в Европе по производству изысканных ювелирных украшений.

23 Февраля 2017
Агентство «Минск-Новости» предоставило информацию о том, сколько стоит иностранцу тур по Беларуси.
5 Октября 2016
Скоро уже рождество и новый год! Самое время выбрать где и как встречать эти праздники.
22 Декабря 2016
Стоимость минских отелей снизилась на 20%.