Информация для туристов
Показывать цены в единицах
принимающей стороны

Цены в белорусских рублях

Страны
2015-год Агінскага ў Залессі

В гости к Радзивиллам

 

10.08.2016

В гости к Радзивиллам

"У госці да князеў Радзівілаў"
Картинки по запросу монастырь бенедиктинок несвиж

Сябры, па шматлікіх просьбах, у нядзелю 2 кастрычніка з нашым улюблёным экскурсаводам Іванам Сацукевічам мы выправімся па самым вядомым экскурсійным маршруце Беларусі: у Нясвіж. Вандроўка «Радзівілаўскія ваколіцы» пройдзе па маршруце: Мінск – Новы Свержань – Нясвіж – Вішнявец – Мінск. 

Экскурсія прысвечана знаёмству з гістарычнай спадчынай Радзівілаў у Нясвіжы і яго бліжэйшых ваколіцах. Мы азнаёмімся з старадаўнімі храмамі былога Радзівілаўскага мястэчка Новага Свержня - Успенскай царквой і Петрапаўлаўскімі касцёлам, якія былі ўзведзеныя па загадзе будаўніка Міра і Нясвіжа князя Мікалая Хрыстафора Радзівіла. У Нясвіжы мы наведаем найвядомейшы палацава-паркавы комплекс, а таксама прагуляемся па ўсіх 5 парках у наваколлі замка - Замкавым, Старым, Японскім, Ангельскаму і Марысін. Спынімся ў пантэона знакамітых жыхароў Нясвіжа. Абавязкова наведаем Фарны касцёл Божага Цела і спусцімся ў крыпту-пахаванне Радзівілаў, пабываем у былых бернардынскім і бенедыктынскім кляштарах, зойдзем у Слуцкую браму. У ратушы наведаем музей гісторыі горада Нясвіжа. Паспрабуем зайсці ў былыя гандлёвыя рады, здзівімся архітэктуры дома «рамесніка», «цыганскага» дома, карчмы. Убачым гарадскі вал 16 стагоддзя - адзіны прыклад гарадскіх фартыфікацыйных пабудоў у Беларусі, што захаваліся.

На зваротным шляху наведаем у Вішняўцы царкву Яна Хрысціцеля, змураваную ў 18 ст. ў стылі віленскага барока. Першы храм Яна Хрысціцеля заснаваны там нясвіжскімі бенедыкцінкамі, якім фальварак Гавезна, цяпершнюю вёску Вішнявец перадаў ва ўладанне Радзівіл Сіротка.

Кошт вандроўкі: 35 бел. руб. Кампаніям ў 4 чалавекі і больш, а таксама заўсёднікам вандровак кампаніі "КоларЛэнд" зніжка – 32 руб. Асобна аплачваюцца квіткі ў Палац, Ратушу, ахвяраванні на касцёл і па-жаданні абед.

Запіс на вандроўку па тэл  + 375 17 2175515,+ 375 17 2832198, + 375 17 237-40-38
Картинки по запросу монастырь бенедиктинок несвиж

Картинки по запросу монастырь бенедиктинок несвиж

 
Картинки по запросу костел несвиж 
Картинки по запросу ратуша несвиж

Картинки по запросу аллея несвиж 

Возврат к списку




Новости


28 Февраля 2017
С 1 июля Египет более чем вдвое повысит въездную пошлину
23 Февраля 2017
Агентство «Минск-Новости» предоставило информацию о том, сколько стоит иностранцу тур по Беларуси.
28 Октября 2016
Скоро уже рождество и новый год! Самое время выбрать где и как встречать эти праздники.
22 Декабря 2016
Стоимость минских отелей снизилась на 20%.  
9 Декабря 2016
УРА! Ура! Дорогие минчане, спешим Вас обрадовать, до конца 2016 года по пятницам можно совершенно бесплатно посещать минские музеи, в рамках проекта «Искусство сохранять».